Іосіф Кабзон стаў народным артыстам “ЛНР” (відэа)

Дэпутат Дзярждумы Расіі, спявак Іосіф Кабзон даў канцэрт у акупаваным Луганску, які прайшоў з аншлагам. Кіраўніцтва самаабвешчанай “Луганскай народнай рэспублікі” са сцэны абвясціла, што Кабзон цяпер — народны артыст “ЛНР”.

Сам Кабзон падзякаваў за гэты гонар луганскіх баевікоў і сказаў, што будзе адпрацоўваць гэта званне. Апроч таго, спявак паабяцаў і надалей прыязджаць у Луганск, перадаюць украінскія СМІ са спасылкай на канал НТВ.

Як вядома, супраць Кабзона ўведзеныя санкцыі за яго падтрымку агрэсіі супраць Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі