Іран не лічыць захопленыя Расіяй тэрыторыі Украіны расійскімі
"Нягледзячы на выдатныя адносіны" з Расіяй, Іран не прызнаў далучэнне да РФ Крыма, Луганска і Данецка / Reuters
Іран не лічыць захопленыя Расіяй тэрыторыі Украіны расійскімі. Пра гэта ў інтэрв'ю турэцкаму тэлеканалу TRT World заявіў кіраўнік іранскага МЗС Хасейн Амір Абдалахіян. Паводле яго слоў, Тэгеран прызнае "суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краін у рамках міжнароднага права". Таму, "нягледзячы на выдатныя адносіны" з Расіяй, Іран не прызнаў далучэнне да РФ Крыма, Луганска і Данецка.
Расія захапіла ўкраінскі Крым у 2014 годзе. Пра далучэнне да РФ Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей было заяўлена ў 2022-м.
Іран у расійскай агрэсіі супраць Украіны адзначыўся пастаўкамі ў РФ баявых дронаў, якія выкарыстоўваюцца ў атаках на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру і вайсковыя аб'екты.
"Іран нам "сябар па разліку", не больш за тое. І за прызнанне будзе доўга і па-ўсходняму ўмела гандлявацца", — піша палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Гіркін (Стралкоў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.