Іран зацвердзіў генплан распрацоўкі Беларуссю радовішча Джафеір
Нацыянальная нафтавая кампанія
Ірана зацвердзіла прадстаўлены беларускімі нафтавікамі план удзелу нашай краіны
ў распрацоўцы і засваенні іранскага радовішча Джафеір.
“Интерфакс” паведамляе, што ў бліжэйшы час бакі плануюць распачаць перамовы наконт падпісання кантракту на ўдзел беларускага боку ў распрацоўцы радовішча.
Радовішча нафты Джафеір
размешчанае на мяжы Ірана з Іракам. Па папярэдніх ацэнках іранскіх экспертаў, яго
магутнасць складзе каля 30 тысяч барэляў нафты ў суткі.