Ізраіль можа затапіць сетку падземных тунэляў ХАМАС марской вадой

Магутныя помпы трапілі на фота 

Магутныя помпы трапілі на фота  / t.me/yigal_levin/

Ізраіль можа затапіць сетку падземных тунэляў ХАМАС у сектары Газа марской вадой. Для гэтага яшчэ ў лістападзе на ўзбярэжжы Міжземнага мора была сабраная сістэма з пяці магутных помпаў. Аднак канчатковае рашэнне не прынятае, піша The Wall Street Journal.

Згаданыя магутныя помпы трапілі на фота, распаўсюджанае ізраільскай арміяй. Іх сабралі на поўначы сектара Газа ў раёне горада Газа, "зачыстка" якога ад тэрарыстаў працягваецца. Мяркуецца, што каб затапіць падземныя тунэлі, спатрэбіцца некалькі тыдняў.

"Бі-Бі-Сі" нагадвае, што ў 2015-м Егіпет выкарыстаў марскую ваду з Міжземнага мора, каб затапіць сетку падземных тунэляў на мяжы з сектарам Газа і спыніць кантрабандны гандаль. Аднак егіпецкім уладам не трэба было ўлічваць фактар закладнікаў, якіх тэрарысты працягваюць утрымліваць якраз у тунэлях. 

У ЦАХАЛ кажуць, што ўжо знойдзена больш за 800 тунэльных шахтаў, з якіх 500 знішчылі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі