Jay-Z зноў аказаўся самым заможным рэперам
Рэпер Jay-Z у другі раз прызнаны найбагацейшым рэперам па версіі часопіса Forbes. Музыка ўзначаліў рэйтынг, зарабіўшы сёлета 35 мільёнаў долараў. Адзначым, што жонка Jay-Z, спявачка Беёнс, апынулася самай высокааплатнай зоркай ва узросце да 30 гадоў і зарабіла за год 87 мільёнаў.
Другое і трэцяе месцы ў рэйтынгу самых забяспечаных рэпераў занялі Diddy і Kanye West. Самым бедным з дзясяткі аказаўся Эмінэм з прыбыткам у 14 мільёнаў.
Тым часам Jay-Z збіраецца выдаць кнігу, у якой расшыфруе тэксты сваіх песень. Кніга павінна выклікаць актыўную цікавасць у фанатаў, бо раней свае тэксты рэпер адмаўляўся размяшчаць нават на буклетах альбомаў.
music.com.ua
Фота: weallscheme.com