Каардынацыйная рада рэкамендуе падоўжыць мандат Кавалеўскага ў АПК
Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё
Каардынацыйная рада рэкамендуе падоўжыць прадстаўнічыя функцыі Валерыя Кавалеўскага ў Аб’яднаным пераходным Кабінеце.
За прагаласавалі 67 членаў КР, супраць — 2. Яшчэ 9 устрымаліся.
Ці застанецца ў выніку Кавалеўскі ў АПК на пасадзе прадстаўніка па замежных справах, будзе вырашаць Святлана Ціханоўская. Ёй будуць перададзеныя рэкамендацыі Каардынацыйнай рады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.