Каардынатару ініцыятыўнай групы Статкевіча пагражалі па тэлефоне

Каардынатару ініцыятыўнай групы Міколы Статкевіча ў Баранавічах Яраславу Грышчэню пагражалі невядомыя па тэлефоне, паведамляе Радыё Свабода. Актывісту “Маладога фронту”, які мусіў аднесці ў райвыбаркам 6 тысяч подпісаў, сабраных за патэнцыйнага кандыдата на прэзідэнта, прыгразілі, што ён павінен не аддаваць сабраныя подпісы, калі хоча спакойна жыць у краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі