Кадэты ваеннай акадэміі ЗША трапілі ў лякарню пасля бою падушкамі

Кадэты ваеннай акадэміі ЗША трапілі ў лякарню пасля бою падушкамі

Каля 30 кадэтаў з ваеннай акадэміі ЗША атрымалі сур’ёзныя пашкоджанні ў жартоўным баі падушкамі. Здарэнне адбылося ў штаце Нью-Йорк. Паводле замежных СМІ, пасля бойкі некаторыя з курсантаў страцілі прытомнасць, у іх былі скрываўленыя твары, вывіхнутыя плечы, а ў аднаго знайшліся нават пераломы рукі і рабра.

Траўмы атрымаліся з-за таго, што перад боем курсанты вырашылі пакласці ў падушкі цяжкія прадметы, каб з большай верагоднасцю збіць сапернікаў з ног.

Кіраўніцтва акадэміі ў мэтах бяспекі абавязала кадэтаў надзець шлемы, але замест гэтага некаторыя курсанты запхнулі каскі ў падушкі, каб біць імі праціўнікаў.

Лічыцца, што традыцыйны бой падушкамі дазваляе курсантам расслабіцца пасля напружаных летніх курсаў.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі