Калі б Ланскую судзілі толькі гледачы, яна б заняла 13-е месца (табліца)

Пра гэта стала вядома з вынікаў галасавання, якія апублікаваў Еўрапейскі вяшчальны саюз. Паводле некаторых чутак, Расія не дала Алёне Ланской ніводнага балу, бо ў журы засядаў Філіп Кіркораў. Беларуская спявачка сёлета адмовілася ад яго паслуг.



Нагадаем, калі Кіркораў стаяў за беларускімі спевакамі на "Еўрабачанні", наша краіна атрымала ад Расіі высокія адзнакі. У 2005 годзе Анжаліцы Агурбаш расіяне паставілі 10 балаў, а ў 2007-м Дзмітрыю Калдуну — і ўсе 12.



Аднак у каментары "Комсомольской правде" прэс-сакратар Кіркорава Вольга Аляксеева абвергла гэтае меркаванне: "Калі вы лічыце, што Расія дала нуль балаў Беларусі з-за Кіркорава, то я спытаю, а з-за каго вам далі па нулях шмат якія еўрапейскія краіны?"



Дарэчы, менавіта адзнакі журы перашкодзілі беларускім выканаўцам выйсці ў фінал. Калі б галасавалі толькім гледачы, то ў фінал "Еўрабачання" маглі б выйсці і Пётр Ялфімаў, і нават Настасся Віннікава.



Фота — open.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі