"Еўрабачанне" змяніла правілы галасавання журы

Склад нацыянальнага журы цяпер мусіць быць аб'яўлены 1 траўня — за некалькі дзён да першага паўфінала галоўнага песеннага конкурсу Еўропы. Раней яго не называлі амаль да фіналу "Еўрабачання". Апроч таго, пасля фіналу будуць апублікаваныя вынікі галасавання кожнага асобнага прадстаўніка нацыянальнага журы на ўсіх этапах конкурсу.

Да таго ж, могуць быць унесены карэктывы ў фармаванне складу нацыянальнага журы. Судзіць канкурсантаў па-ранейшаму могуць прафесіяналы з музычнай індустрыі і зоркі шоў-бізу але толькі ў тым выпадку, калі яны не мелі дачыненне да судзейства ў мінулым ці пазамінулым годзе.

На думку экспертаў, піша lenta.ru, карэкціроўка правілаў дапаможа ў далейшым спыніць маніпуляцыі з галасаваннем. Падобным прыкладам можа стаць гісторыя з беларускай Алёнай Ланской. У 2011 годзе вынікі галасавання на конкурсе былі прызнаны падтасаванымі нават самім Аляксандрам Лукашэнкам. І замест Ланской на "Еўрабачанні-2011" Беларусь прадстаўляў гурт Litesound. Праўда, праз год спявачка ўсё ж паехала на конкурс, заняўшы трэцяе з канца месца ў фінале.

Фота: digitaljournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі