Памылак у падліку галасоў на "Еўрабачанні" не выяўлена

Таму дадатковай праверкі і перагляду вынікаў галасавання конкурсу не будзе, перадае ВВС.



Нагадаем, што ў Азербайджане заявілі раней пра невытлумачальную "страту" галасоў, аддадзеных гледачамі гэтай краіны расійскай удзельніцы Дзіне Гарыпавай. Пры фінальным падліку галасоў Расія не атрымала ад Азербайджана ніводнага бала. У Баку кажуць, што галасы за расійскую ўдзельніцу былі прынятыя, і па выніках СМС-галасавання Гарыпава атрымала другое месца.



Арганізатары "Еўрабачання" ў сваёй заяве падкрэслілі, што выступаюць супраць любых формаў палітычнага ціску на чальцоў прафесійнага журы, якія маглі б парушыць прынцып незалежнасці галасавання.



Кампанія Digame з'яўляецца партнёрам конкурсу па рэгістрацыі галасоў на працягу амаль 10 гадоў. Распрацаваная ёю платформа, па словах арганізатараў конкурсу, не дазваляе ўсумніцца ў дакладнасці падліку вынікаў галасавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі