Лукашэнка гаварыў з Ланской пра фальсіфікацыю вынікаў "Еўрабачання" (відэа)

Кіраўнік Беларусі ў аўторак сустрэўся з адоранымі навучэнцамі, студэнтамі і таленавітай моладзю. Прысутнічала і прадстаўніца Беларусі на сёлетнім "Еўрабачанні" спявачка Алёна Ланская.
 

Аляксандр Лукашэнка заклікаў спакойна адносіцца да вынікаў міжнароднага конкурса песні. Нагадаем, Ланская заняла 16-е месца сярод 26-ці ўдзельнікаў фінала. Нечаканасцю стала тое, што ад Расіі падчас галасавання яна не атрымала ніводнага бала.


"Я ведаю, Алёна, тваю рэакцыю на вынікі галасавання ў Расіі, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Можаш у свой актыў запісаць 12 балаў, не менш. Гэта гаворыць пра тое, наколькі падобны конкурс не проста палітызаваны, а наколькі ён фальсіфікаваны".


У той жа час кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што яму спадабаўся нумар пераможцы-прадстаўніцы Даніі. "Я абсалютна не хачу ў чымсьці западозрыць або прынізіць ролю пераможцы, — сказаў Лукашэнка. — Сапраўды, дзяўчына з Даніі была вельмі добрая і нумар яе быў прыгожы, але не менш прыгожая была і наша дзяўчына. Таму прапаную спакойна ставіцца да вынікаў падобных галасаванняў".

Фота — ctv.by

Як беларусы за грошы галасавалі на Еўрабачанні за Азербайджан (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі