Лукашэнка вярнуўся з Расіі, сёння ён прыме даверчыя граматы амбасадараў
Кіраўнік Беларусі ў пачатку тыдня быў з рабочым візітам у Расіі.
У панядзелак Аляксандр Лукашэнка сустракаўся пад Геленджыком у Краснадарскім краі з патрыярхам Маскоўскім Кірылам. Як вядома, 29-30 ліпеня чакаецца яго візіт у Беларусь.
Як паведамляе БЕЛТА, 27 чэрвеня Лукашэнка прыме даверчыя граматы дыпламатаў з Украіны, Фінляндыі, Харватыі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Швейцарыі, Егіпта, Карэі, Непала, Тайланда і Новай Зеландыі.
Фота — ria.ru