Папа спадзяецца, што Ватыкан дапаможа Беларусі палепшыць адносіны з Захадам
Пра гэта Францішак заявіў 21 чэрвеня падчас размовы з апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці.
Як паведамляе сайт catholic.by, ён перадаў пантыфіку прывітанні ад кіраўніцтва Беларусі і беларускага народа.
Папа Францішак папрасіў перадаць яго салідарнасць і вялікую сімпатыю да Беларусі, асабліва да тых, хто пакутуе, а таксама выказаў надзею на тое, што з дапамогай Святога Пасаду адносіны краіны з Захадам будуць паляпшацца шляхам павагі, дыялога і ўзаемаразумення.
Нагадаем, у пачатку чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Ватыкан дапамагае Беларусі наладжваць адносіны з Еўрасаюзам. "Не важна, будзе ад гэтага вынік ці не. Але я ведаю, што вы гэтага вельмі хочаце", — сказаў кіраўнік Беларусі.
Фота — catholic.by