Сустрэча Лукашэнкі і патрыярха Кірыла прайшла пад Геленджыком (фота)
Кіраўнік Беларусі ў панядзелак здзейсніў рабочы візіт ў Расію.
Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, сустрэча з патрыярхам Маскоўскім Кірылам прайшла ў Патрыяршым і Сінадальным духоўна-адміністрацыйным цэнтры Рускай праваслаўнай царквы ў Краснадарскім краі. Яны "абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі", якое будзе адзначацца ў Беларусі, Украіне і Расіі. Між іншым, гаворка ішла пра святкаванні ў Мінску ў канцы ліпеня.
Раней Еўрарадыё паведамляла, што 29-30 ліпеня чакаецца візіт у Беларусь патрыярха Кірыла.
Прэс-служба расійскага патрыярха дадае, што на сустрэчы гаворка ішла і пра "агульныя царкоўна-дзяржаўныя пытанні".
Ці адпачне Аляксандр Лукашэнка ў недалёкім Сочы, невядома.
Фота — БЕЛТА