Алёна Ланская выступіла ў фінале Еўрабачання (відэа)
Прадстаўніца Беларусі трымалася на сцэне крыху больш разняволена, чым у паўфінале.
У фінале, які праходзіць сёння (пачатак а 22-й гадзіне, жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь-1"), першай выqikf на сцэну Амандзін Буржуа з Францыі, далей — літовец Андрус Паявіс, Алёна Мун з Малдовы, Крыста Сіегфрыдс з Фінляндыі, гурт El Sueno de Morfeo з Іспаніі, Раберта Белароза з Бельгіі, Біргіт Ыйгемеэль з Эстоніі.
Восьмая — беларуска Алёна Ланская. З паўфінала спявачка пакінула свой нумар без зменаў, адбывалася толькі "дашліфоўка" яго дэталяў. Як і ў паўфінале, песня "Solayoh" жыўцом прагучала вельмі блізка да запісу, што, безумоўна, з'яўляецца плючам нумара.
Пераможца конкурсу заваюе права на правядзенне "Еўрабачання-2014" у сваёй краіне.