Сёння ў Віцебску адкрываецца "Славянскі базар" (відэа)
Цырымонія пачнецца ў 20:30 у Летнім амфітэатры. Удзел у ёй возьме пераможца "Еўрабачання 2013" датчанка Эмілі дэ Форэст.
Канцэртная праграма складаецца, у асноўным, з расійскіх поп-зорак. Будуць спяваць Алена Ваенга, Дзіма Білан, Аляксандр Малінін, Эдыта П'еха, Надзея Бабкіна. З беларусаў на сцэну выйдзе Анатоль Ярмоленка, Анжаліка Агурбаш, Алёна Ланская.
Поўны расклад фэста вы знойдзеце тут.
Падчас адкрыцця фэста адбудзецца прэзентацыя ўдзельнікаў дзіцячага і асноўнага конкурсаў "Віцебск-2013".
Беларускімі вядучымі на адкрыцці "Славянкі" будуць Алена Спірыдовіч і Георгій Калдун.
Фота: www.vitbichi.by