Калі рокерам зладзяць канцэрт у Палацы Рэспублікі?
Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці хутка чакаць канцэртаў беларускіх рокераў у Палацы Рэспублікі. І звярнулася да людзей, якія да апошняга часу займаліся гэтай няўдзячнай справай – арганізацыяй канцэртаў “апальных” музыкаў. Нагадаем, што падчас сустрэчы на Карла Маркса, 38 з лідэрамі гуртоў “Крама”, “N.R.M.”, “Палац” і “Нейра Дзюбель” кіраўнік ідэалагічнага аддзела Адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі прызнаў існаванне так званых “чорных” спісаў. Як распавёў Еўрарадыё Ігар Варашкевіч, чыноўнік паабяцаў, што іх аб’явяць “нядзейснымі”. Перашкаджаць арганізацыі канцэртаў больш не будуць. Але каб давесці новую рэзалюцыю да ўсіх, чыноўнікаў, спатрэбіцца час.
Паша Кашырын арганізацыяй канцэртаў для “Крамы”, “N.R.M.”, “Нейра Дзюбеля” ды іншых гуртоў займаецца даўно. Еўрарадыё расказвала пра яго спробы атрымаць разавую ліцэнзію на правядзенне канцэрта-прэзентацыі “Крамы” і забарону арганізаванай ім прэзентацыі “Нейра Дзюбеля” ў клубе “Фартуна”. Зараз ён хоча верыць, што такіх перашкод больш не будзе і ён зможа спакойна працаваць. Але да абяцанняў чыноўніка ён ставіцца з перасцярогай.
Паша Кашырын: “Трэба ўсё ўспрымаць з перасцярогай. Не вядома, як яно далей будзе. Сёння так кажуць, заўтра па-іншаму. Час усё пакажа. Тое, што адбылося, гэта нармальна. Гэты дыялог выспяваў даўно, і трэба было нешта з гэтым рабіць”.
Паша ўпэўнены, што музыкі не здрадзілі сабе і не стануць граць іншую музыку, пісаць іншыя тэксты альбо агітаваць за ўладу. А вось магчымасці ў большай колькасці людзей пазнаёміцца з творчасцю беларускіх гуртоў павялічацца. Кажа, што само выказванне Праляскоўскага наконт адмены забароны павінна аўтаматычна адмяніць існаванне разавых ліцэнзій на арганізацыю канцэртаў.
Паша Кашырын: “Сэнс у гэтых паперках адпадае. Бо калі Праляскоўскі сказаў, што ўсё нармальна і забарона знята, то навошта тыя паперкі? Тым больш інакш, чым ганебнымі, я іх назваць не магу”.
Не думае арганізатар канцэртаў, што пасля такога “пагаднення з уладамі” менш людзей захоча патрапіць на канцэрт той жа “Крамы” альбо “N.R.M.”. На яго думку, калі людзям падабаліся песні гэтых гуртоў, а не нейкая іх палітычная заангажаванасць, то яны толькі рады будуць, што небяспека магчымай забароны канцэртаў знікне. А што тычыцца таго, здраднікі яны ці не, то час і новыя альбомы пакажуць.
Сяргей “Аніса” Анішчанка, заснавальнік фестывалю “Рок-Кола”, пра абяцанні Праляскоўскага беларускім рокерам даведаўся ад Еўрарадыё. Нагадаем, некалькі дзён таму, пасля 17 гадоў існавання, наваполацкія ўлады забаранілі правядзенне фестывалю. Надзея на тое, што словы галоўнага ідэолага краіны апынуцца праўдай і забарону з яго фестывалю здымуць, узрушыла рокера са стажам. Адзінае, што ён мог сказаць: “Будзем жыць!”.
Кіраўнік “БМА-груп”, арганізатар фестывалю “Права быць свабодным” Віталь Супрановіч лічыць навіну аб магчымым зняцці забароны прыемнай. Але ўмова не ўдзельнічаць у палітыцы падаецца яму не вельмі зразумелай. І асабліва тое, што такім удзелам можна лічыць.
Віталь Супрановіч: “Большасць гэтых музыкаў здымалі кліпы на “Белсаце”, і калі гэтыя кліпы пойдуць у эфір, з пункту гледжання ўлады, можна сказаць, што музыкі ўдзельнічаюць у праектах апазіцыі. І “Басовішча” – гэта мерапрыемства музычнае ці палітычнае? Але сам факт такой размовы вельмі прыемны”.
Але перш, чым пераносіць фестываль “Права быць свабодным” з Украіны ў Беларусь, хоча праверыць, як словы Праляскоўскага ўспрымуць на месцах. Аднак прызнаўся, што марыць аб такім пераносе месца правядзення. Тым жа, хто спяшаецца назваць музыкаў здраднікамі і абяцае выкінуць іх дыскі, раіць паставіць сябе на іх месца.
Віталь Супрановіч: “Тыя музыкі, што прысутнічалі на гэтай сустрэчы, людзі прынцыповыя. Але яны ствараюць музыку для таго, каб іх слухалі, каб яны маглі выступаць, выдаваць дыскі. І гэта сітуацыя, якая цягнецца вось ужо 3 гады, цяжкая для іх з маральнага ды іншых пунктаў гледжання. Таму рана рабіць нейкія высновы і казаць, што я не пайду на канцэрт альбо выкіну дыскі”.
Заснавальнік “Рок-каранацыі” і фестывалю “Рок па вакацыях” Юра Цыбін, перш чым рабіць нейкія высновы з сустрэчы, хоча дакладна даведацца змест размовы ідэолага з музыкамі.
Юра Цыбін: “Я не ведаю, на якіх умовах яны дамаўляліся. Я хачу з кожным з іх паразмаўляць. Але, канешне ж, мне было б лягчэй, калі усё будзе так”.
Ён нават выказаўся, што тады магчыма будзе аднавіць імпрэзу “Рок па вакацыях”, забароненую вось ужо некалькі гадоў.