Калоны пратэстоўцаў у Кіеве сустрэлі вадамёты і БТР (трансляцыя)
Апазіцыянеры хочуць на 5 дзён заблакаваць Вярхоўную Раду і патрабаваць вяртання Канстытуцыі 2004 года.
Раніцай у аўторак з Майдана Незалежнасці ў бок урадавага квартала пайшлі шматтысячныя калоны. Каля будынка Кабінета міністраў стаяць два вадамёты і БТР. Каля Вярхоўнай Рады сабраныя ўзмоцненыя сілы міліцыі, "Беркута", інфармуе espreso.tv.
Адначасова каля Марыінскага парку сабраліся прыхільнікі Партыі рэгіёнаў, інфармуе "Украінская праўда".
Ужо адбыліся першыя сутычкі паміж пратэстоўцамі і міліцыянерамі.
Тэкставы анлайн з месца падзеяў гл. тут
Фота — ria.ru