Каля 2000 чалавек прынялі ўдзел у XXI лёгкаатлетычным прабегу "Памяць" у Брэсце

Каля дзвюх тысяч чалавек прынялі ўдзел у XXI лёгкаатлетычным прабегу "Памяць", які 22 сакавіка адбыўся ў Брэсце. Гэтыя штогадовыя спаборніцтвы прысвячаюццая воінам-брэстчанам, якія загінулі ў Афганістане.  Як паведаміў БелаПАН, сёлета спаборніцтвы сабралі лёгкаатлетаў з шэрагу рэгіёнаў Беларусі, а таксама ўкраінскіх гарадоў Львова і Чарнаўцы.

У праграме спаборніцтваў было чатыры дыстанцыі — 1, 3, 6 і 10 кіламетраў. Больш за ўсё чалавек прыняло ўдзел у дыстанцыі на адзін кіламетр — больш за 1200 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі