Каля 400 чалавек не атрымалі візы на “Басовішча”

На фестываль “Басовішча” не патрапіць каля 400 беларусаў. А вось 600 жадаючых усё ж атрымалі візы, паведаміў Еўрарадыё каардынатар фестывалю Павал Мажэйка, які дапамагаў афармляць дакументы.
Прычыны адмовы ў візах ён тлумачыць тым, што людзі прынеслі дакументы ў апошнія дні, і консульства проста не паспела выдаць такую колькасць за малы час.

Павал Мажэйка: “Справа не ў тым, што ім адмовілі, а ў адсутнасці часу, раз, а па-другое, людзі ўсё як заўсёды пакінулі на апошні дзень”.

Дакументы ў гродзенскае консульства можна было падаваць з 22 чэрвеня да 9 ліпеня. Планавалася выдаць каля тысячы віз, аднак большасць пашпартоў беларусы прынеслі ў апошнія 3 дні.

Нагадаем, сам фестываль стартуе ў пятніцу, 17 ліпеня. Традыцыйна ён адбудзецца ў польскім Гарадку непадалёк ад мяжы з Беларуссю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі