Каля 400 фанатаў з Іспаніі чакаюць у Мінску на матчы БАТЭ-"Рэал"
Каля 400 іспанскіх заўзятараў прыбудуць у Мінск на футбольны матч паміж барысаўскім БАТЭ і мадрыдскім "Рэалам". Ён адбудзецца на мінскім стадыёне "Дынама" 25 лістапада. Міліцыя папярэджвае грамадзян аб неспрыяльных умовах надвор'я і просіць, збіраючыся на футбол, апранацца цяплей. Ахоўнікі парадку папярэдзілі, што заўзятары ў п'яным выглядзе не будуць пускацца на стадыён. Будзе забаронена праносіць алкагольныя напоі, а таксама піратэхнічныя вырабы.
Міліцыянты рэкамендавалі заўзятарам прыбываць на стадыён за 2-2,5 гадзіны да пачатку матчу, каб не ствараць чэргі.
БЕЛТА
Міліцыянты рэкамендавалі заўзятарам прыбываць на стадыён за 2-2,5 гадзіны да пачатку матчу, каб не ствараць чэргі.
БЕЛТА