Каля 65 кг марыхуаны канфіскавана пад Слуцкам у былога святара
У доме 70-гадовага пенсіянера з вёскі Кухты Слуцкага раёна міліцыя знайшла каля 65 кілаграмаў марыхуаны. Акрамя “траўкі” былы святар захоўваў у доме каля 1 кг сухіх галовак мака і 6 кг гашышнай масы. Сайт “Телеграф” паведамляе, што падчас затрымання пенсіянер не разгубіўся і распавёў міліцыянтам пра гаючыя ўласцівасці марыхуаны. Маўляў, у адной з рэлігійных кніг было напісана, што марыхуана дапамагае пражыць шмат гадоў, з яе атрымоўваецца вельмі карысная гарбата, а ванны з наркотыкаў дораць сапраўдную маладосць.
Калі супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што па артыкуле за пазапраўнае абарачэнне наркотыкаў дзядулі пагражае 13 гадоў зняволення, ён адразу ж патэлефанаваў асабістаму адвакату, паведамляе “Комсомольская правда в Белоруссии”.
У Мінскай дыяцэзіі Беларускай праваслаўнай царквы паведамілі, што яшчэ 2-га кастрычніка 1986 года “наркабарон” з Кухтаў быў пазбаўлены святога сану за неадпаведныя паводзіны.