Каля гродзенскага ўніверсітэта з'явіўся медыя-аўтобус
У Гродне сёння стартавалі мерапрыемствы "Школы - партнёрства будучага", арганізаваныя інстытутам Гёте і Міністэрствам замежных справаў Нямеччыны з мэтай знаёмства моладзі з нямецкай культурай. На пляцоўцы каля аднаго з карпусоў дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі
Купалы, які з’яўляецца на Гродзеншчыне цэнтрам падрыхтоўкі выкладчыкаў
нямецкай мовы, з'явіўся медыя-аўтобус. У ім кожны можа пазнаёміцца з
культурай Нямеччыны.
А сёння ўвечары музыкі з нямецкага гурта «DYKO» выступяць на пляцоўцы актавай залы ўніверсітэта. Пасля гурт правядзе майстар-клас, на якім студэнты створаць і запішуць уласную песню. Кожны атрымае на памяць свой твор на CD.
А заўтра падобныя дыскі змогуць запісаць школьнікі старэйшых класаў адной з гродзенскіх школ.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна