Каля Магілёва міліцыя затрымала блогера Сяргея Ціханоўскага

Каля Магілёва міліцыя затрымала блогера Сяргея Ціханоўскага

6 траўня каля Магілёва міліцыя затрымала youtube-блогера Сяргея Ціханоўскага, аўтара канала “Страна для жизни”, паведамляюць праваабаронцы. Яго аўтамабіль спыніў супрацоўнік ДАІ на кальцавой дарозе. Пасля гэтага з'явіўся АМАПавец. Блогер у гэты час вёў стрым на свой канал, які неўзабаве перарваўся. Мяркуецца, што яго павезлі ў Магілёў.

На працягу апошніх дзён машыну Ціханоўскага шмат разоў спынялі сілавікі. Блогер усю вясну ездзіць на аўтадоме па Беларусі, паказвае жыццё ў розных кутках краіны. Ён з падпісчыкамі планаваў правесці ў Бабруйску "АнтыПарад". Сяргей Ціханоўскі заяўляў, што за ім сочаць і аказваюць такім чынам ціск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі