Каля Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці шукалі бомбу
Здарэнне адбылося ўдзень 1 лістапада ў Мінску.
Паведамлялася, што каля будынка знайшлі падазроны скрутак і, нібыта, была праведзеная эвакуацыя супрацоўнікаў цэнтру. На месца прыехалі сапёры. Высветлілася, што скрутак ляжаў каля прыпынку грамадскага транспарту на перакрыжаванні вуліц Казлова і Платонава. Аднак нічога небяспечнага ў ім не аказалася — там былі бытавыя рэчы (пустыя кантэйнеры для прадуктаў харчавання), інфармуе "Интерфакс-Запад".
Здымак з архіву. Фота — tut.by