Каманда з РФ хоча ўдзельнічаць у хакейным чэмпіянаце Беларусі
Экстралігу могуць пашырыць
Каманда з РФ хоча ўдзельнічаць у хакейным чэмпіянаце Беларусі. Федэрацыя хакея РБ цяпер разглядае гэтую заяўку, паведамляе ТАСС.
У федэрацыі кажуць, што прымуць расійскі клуб, "калі будуць выкананы ўсе патрабаванні". І ўжо задумваюцца пра пашырэнне экстралігі з 12 да 14 каманд. На даны момант у ёй выступаюць толькі беларускія клубы.
Як вядома, у КХЛ выступае мінскае "Дынама", а ў МХЛ — бабруйскі "Дынама-Шыннік".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.