Камбінат стане сімвалам адносінаў Беларусі і Туркменістана (відэа)
Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю для туркменскіх сродкаў масавай інфармацыі.
Кіраўнік дзяржавы гаварыў пра цяперашні стан і перспектывы двухбаковых беларуска-туркменскіх адносінаў. Аляксандр Лукашэнка спыніўся на знакавых праектах супрацоўніцтва краін. Сярод іх найважнейшы — будаўніцтва беларусамі ў Туркменістане Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па здабычы калійных угнаенняў.
Лукашэнка: "Усё роўна мы вам пабудуем самы сучасны камбінат, і вы будзеце ім ганарыцца. Мы гэта ўмеем рабіць. Мы нядаўна два такіх камбіната дадаткова пабудавалі ў сябе ў гэтых умовах. І мы зробім гэта сімвалам нашых адносін".
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, праект будзе рэалізаваны "у бліжэйшы год-паўтара". Наземная яго частка ўжо амаль гатовая, наперадзе — падземная.
На здымку: Галоўны рэдактар міжнароднага часопіса "Туркменістан" Міхаіл Пераплеснін і Аляксандр Лукашэнка. Фота — БЕЛТА.