Камісія па адукацыі атрымала тры (!) прапановы ў справе “моўнага” закона

Толькі тры прапановы прыйшлі ў камісію па адукацыі, культуры, навуцы і тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў у справе праекта закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Пра гэта “Еўрарадыё” распавядае старшыня камісіі Уладзімір Здановіч:

“Мы вельмі чакалі, што камісія будзе засыпаная лістамі з прапановамі. Атрымалі толькі тры лісты за ўвесь час, як праект з’явіўся на інтэрнэт-сайце Міністэрства адукацыі. Прычым прапановы ёсць слушныя. А адна прапанова мне падалася смешнай”.

Здановіч кажа, што адна грамадская арганізацыя, якая займаецца моўнымі пытаннямі, даслала прапанову… падпісацца на яе газету ды папрасіла раздрукаваць і даслаць праект закона.

Праект ужо памножылі для дэпутатаў і раздалі. Уладзімір Здановіч мяркуе, што 26 верасня адбудзецца працоўнае паседжанне камісіі, падчас якога афіцыйна будзе прынятае рашэнне пра ўключэнне праекта закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў павестку дня кастрычніцкай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі