Кампаніі "Гавары праўду" зноў адмовілі ў рэгістрацыі

Кампаніі "Гавары праўду" зноў адмовілі ў рэгістрацыі

Кампаніі "Гавары праўду" зноў адмовілі ў афіцыйнай рэгістрацыі. Міністэрства юстыцыі палічыла, што некаторыя прадастаўленыя дакументы не адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным заканадаўствам. Гэта была чацвёртая спроба зарэгістраваць кампанію (папярэднія адбыліся ў 2010, 2011 і 2013 гадах), інфармуе БелаПАН.

Таццяна Караткевіч, адна з лідараў "Гавары праўду", заявіла, што рашэнне чыноўнікаў "палітычна матываванае". Адмову абскардзяць у Вярхоўным судзе. Дарэчы, кампанія ўжо запланавала, што ў наступны раз дакументы на рэгістрацыю будуць пададзеныя ў лютым 2017 года.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі