Канадскі хакейны трэнер Уэйн Флемінг узначаліў мінскае "Дынама"
Канадскі трэнер Уэйн Флемінг прызначаны новым галоўным трэнерам мінскага "Дынама". Такое рашэнне было прынята сёння на пасяджэнні выканкама Федэрацыі хакея Беларусі. 57-гадовы спецыяліст узначальваў зборную Канады на чэмпіянаце свету-2001 і працаваў асістэнтам у штабе "Кляновых" на "залатой" для іх Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці.
У апошнія гады Флемінг працаваў памочнікам галоўнага трэнера ў розных клубах НХЛ. Апроч пасады трэнера ў "Дынама", якое ў наступным сезоне выступіць у КХЛ, Флемінг будзе дапамагаць Глэну Хэнлану ў нацыянальнай зборнай Беларусі.
"Прессбол"