Канапацкая: "У мяне адчуванне, што сітуацыя з @Protestby — правакацыя"

Ганна Канапацкая / архіў Еўрарадыё
Ганна Канапацкая / архіў Еўрарадыё

Ганна Канапацкая, каментуючы Еўрарадыё скандал вакол свайго памочніка Дзяніса Ціханенкі і чата @ProtestBY, падкрэсліла, што не брала ўдзелу ў стварэнні чата. Гэтая ініцыятыва зыходзіла ад Ціханенкі.

"Так, ён меў у той час статус памочніка дэпутата, але гэта не было наша сумеснае рашэнне. У сваім чаце я пішу асабіста і ніколі не пісала там пра пратэсты. Наадварот, я казала, што калі ў вас ёсць канструктыўныя прапановы, я гатовая іх разглядаць. Я не прыхільніца пратэстаў".

Адказваючы на ​​пытанне аб тым, ці не думае дэпутатка, што Дзяніс Ціханенка дыскрэдытуе яе ў вачах людзей, Канапацкая сказала:

"Я ўпэўненая, што сваімі дзеяннямі я атрымала падтрымку людзей і сапраўды таксама мае актыўныя дзеянні дапамогуць захаваць гэтую падтрымку".

Тым маладым людзям, якія выступаюць супраць закона аб адтэрміноўках, Канапацкая параіла б стварыць новы чат. Яна гатовая прымаць любыя прапановы наконт законапраекта.

"Яны могуць звярнуцца да мяне! Я галасавала супраць гэтага законапраекта. З усяго патоку паведамленняў, якія мне прыйшлі, толькі адно было пра тое, што, Ганна Анатольеўна, давайце распрацоўваць праект рэфармавання арміі. У мяне цяпер адчуванне, што гэта наогул нейкая правакацыя".

Дзяніс Ціханенка выступаў як стваральнік чата @ProtestBY, дзе збіраліся людзі, незадаволеныя новым законам аб адтэрміноўках ад войска. Ціханенка збіраў грошы на пратэстныя акцыі: было пералічана каля 1500 рублёў. Праз нейкі час удзельнікі пачалі папракаць яго, што ён толькі гаворыць, але нічога не арганізоўвае. Яны стварылі паралельны чат @pozvachat. Ціханенку абвінавацілі ў тым, што ён збіраецца выкарыстоўваць іх для ўласнай палітычнай выбарчай кампаніі.

У адказ памочнік Канапацкой заклікаў не падтрымліваць сепаратыстаў. На яго рахунку застаюцца каля 500 рублёў ахвяраванняў. Тых, хто крытыкуе Ціханенку ў чаце, адразу ж баняць.

Ганна Канапацкая ў сваім чаце у Тэлеграме напісала: "Уся работа па арганізацыі пратэстаў праводзілася Дзянісам ад свайго імені, ад імені прыватнай асобы, а не ад імені памочніка дэпутата, хоць ён і меў такі статус".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі