Канцэрн BMW заявіў, што не дарыў машыну Лукашэнку

Аляксандр Лукашэнка на "БелДжы", 19 студзеня 2024-га

Аляксандр Лукашэнка на "БелДжы", 19 студзеня 2024-га / president.gov.by

Канцэрн BMW заявіў, што не дарыў машыну Аляксандру Лукашэнку. Пра "падарунак" ён расказваў 19 студзеня падчас наведвання завода "БелДжы" і разважанняў пра гібрыдныя аўто і электрамабілі: "BMW... неяк яны мне падарылі першы маленькі-маленькі аўтамабіль шмат гадоў таму. Гэта значыць, яны ўжо тады пачалі рабіць электрамабілі". І вось нямецкі вытворца аўтамабіляў абверг гэтую заяву.

"Пасля праверкі фактаў нашым афіцыйным імпарцёрам BMW у Беларусі мы не можам пацвердзіць заяву спадара Лукашэнкі аб тым, што ён "у мінулым атрымаў аўтамабіль у падарунак ад BMW", адказалі ў аўтаканцэрне на запыт БРЦ.

Аляксандр Лукашэнка ўжо не першы раз трапляе ў падобныя гісторыі з хлуснёй. 1 верасня 2019-га, наведваючы мінскую школу №93, ён расказаў дзецям наступнае: "У мяне ёсць электрычная машына — Tesla, я часам яе тэсцірую. Маск падарыў".

Ужо праз некалькі дзён амерыканскі мільярдэр Ілан Маск абверг гэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі