Канцэрт Noize MC у Кіеве адменены

Канцэрт Noize MC у Кіеве, запланаваны на 1 лістапада, адменены па ініцыятыве гурта. На афіцыйнай старонцы гурта "Вконтакте" прадстаўнікі гурта паведамляюць:


"Гэта няпростая для ўсіх восень. У тым ліку, і для гурта Noize MC. Калі вы сочыце за ходам тура ў падтрымку альбома "Hard Reboot" і навінамі па гэтай тэме, вы разумееце, пра што мы. У дадзеных абставінах мэнэджмэнт гурта вымушаны прыняць складанае, але, на жаль, непазбежнае рашэнне: у сувязі з магчымымі і вельмі верагоднымі правакацыямі, мы адмяняем канцэрт у Кіеве, які павінен быў адбыцца 1 лістапада ў клубе "Юнацтва". Канцэрт абавязкова адбудзецца, але ўжо ў 2015 годзе. Мы абяцаем прыехаць ва Украіну так хутка, як гэта будзе магчыма. У найбліжэйшай будучыні мы аб'явім новыя даты канцэртаў у брацкай краіне. А цяпер мы разлічваем на ваша разуменне і цвярозую ацэнку сітуацыі, у якой мы знаходзімся".


Нагадаем, Noize MC патрапіў у чорны спіс расійскіх артыстаў, якія падтрымалі Украіну ў канфлікце, развязаным Расіяй. Адпаведна, канцэрты гурта ў падтрымку апошняга альбома "Hard Reboot" на тэрыторыі Расіі адмяняюцца адзін за адным з-за "паводзінаў артыста, які любіць размахваць украінскім сцягам".


У Мінску кружэлка была прэзентаваная 10 верасня.

Паводле zvuki.ru

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі