Кандрусевіч: Пытанне візіту ў Беларусь Папы Рымскага не вырашана да канца

Кандрусевіч: Пытанне візіту ў Беларусь Папы Рымскага не вырашана да канца

Пытанне візіту ў Беларусь Папы Рымскага Францішка па-ранейшаму не вырашанае. Гэта ў чарговы раз пацвердзіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, кіраўнік Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.

"Сёлета мне шмат разоў давялося сустракацца з Папам, — кажа Кандрусевіч у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ. — Увесь кастрычнік правёў у Рыме, таму што было чарговае пасяджэнне Сінода біскупаў. І так атрымалася, што мяне пасялілі ў той жа дом, дзе жыве Папа, таму мы сустракаліся падчас абеду, вячэры... Даводзілася нават ісці разам — ён пешшу заўсёды ідзе з дома святой Марфы ў залу Сінода... Мы закраналі гэтае пытанне. Ён нават сказаў: "Мяне прэзідэнт запрашаў". Спадзяюся. Пакуль што яшчэ пытанне не вырашана да канца, але відаць, што вельмі хацеў бы прыехаць".

Кандрусевіч лічыць, што кіраўніцтва краіны думае пра візіт пантыфіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі