Кандытата ў дэпутаты не ўнеслі ў спіс выбаршчыкаў, таму што яго не было дома?
Выбарчая камісія ведала, што Сяргей Кузьмянок кандыдат, але выкрэсліла яго са спісу выбаршчыкаў на тым жа участку Сяргей Кузьмянок быў вельмі разгублены, калі не знайшоў свае прозвішча ў выбарчых спісах, спрабуючы прагаласаваць на Гродзенска-Занеманскай акрузе № 49. Цікава, што балатуецца ён па той самай акрузе, дзе і мусіў галасаваць! Як даведалася Еўрарадыё, Сяргей Кузьмянок жыве па гэтым адрасе ўжо 15 год, і заўжды быў у спісах.
Сяргей Кузьмянок: "Так, я там ужо 15 год жыву і заўжды быў у спісе".
Тлумачэнні выбарчай камісіі па словах кандыдата былі няўцямнымі:
“Яны пачалі то на аднаго казаць, то на іншага. Казалі, што можа, калі абыходзілі дом, то мяне не было ў хаце. Я падышоў да старшыні камісіі і сказаў, што зараз буду тэлефанаваць наглядальнікам АБСЕ. І справа адразу вырашылася”.
Пасля таго, як Сяргея Кузьмянка ўнеслі ў спісы, кандыдат у дэпутаты прагаласаваў... за сябе, вядома.
Фота - photo.bymedia.net