Канстанцін Кальцоў адмовіўся прыехаць у хакейную зборную Беларусі
Прычына яго дэмаршу невядомая.
Нападаючы "Ак Барса" Канстанцін Кальцоў адмовіўся прыехаць у хакейную зборную Беларусі. Пра гэта паведаміў трэнер зборнай Алег Антоненка, які, аднак, не назваў прычыну такога дэмаршу. Як інфармуе tribuna.com, паводле слоў Антоненкі, не будзе ў зборнай і абаронцы Рамана Грабарэнкі, паколькі "Нью-Джэрсі" рэкамендаваў Раману адпачыць пасля цяжкага сезону.
Як вядома, у траўні зборная Беларусі выступіць на чэмпіянаце свету ў Чэхіі. Найхутчэй, не будзе ў яе складзе і абаронцы Уладзіміра Дзянісава, у якога нарадзілася дзіця.
Фота: ria.ru