Кантрабандыст спрабаваў увезці з Беларусі ў ЕС партыю падробленых "адыдасаў"

Adidas / фота ілюстрацыйнае, pixabay

Adidas / фота ілюстрацыйнае, pixabay

Кантрабандыст спрабаваў увезці ў Польшчу аптовую партыю бялізны, падобнай да брэндавай, піша ўкраінскае выданне Radio Trek.

"У багажы мужчыны было схавана амаль 2,4 тысячы мужчынскіх баксёраў. Усе яны мелі знакі двух прэстыжных гандлёвых марак, але выглядалі сумнеўна", — пішуць журналісты.

На фота, прыкладзеных да тэксту артыкула, можна разгледзець пазнавальныя "палосы" аднаго з папулярных брэндаў.

"Паколькі, у адрозненне ад VIP-прадукцыі, выяўленая ніжняя бялізна была запакаваная ў поліэтыленавыя пакеты замест індывідуальнай упакоўкі, якасць тавару таксама істотна адрознівалася ад фірмовага. Гэта выклікала падазрэнні ў польскіх афіцэраў з нагоды арыгінальнасці адзення", — піша выданне.

Мужчына прызнаў, што вязе тавар на продаж. Супрацоўнікі мытні і падатковай службы распачалі ў дачыненні да яго крымінальную справу. Ён заплаціў штраф 9 тысяч злотых — блізу 2 тысяч еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі