Кантралёры: Масавых затрыманняў валютчыкаў няма, злавілі толькі 37 чалавек

Органамі фінансавых расследаванняў у Беларусі выяўляюцца толькі адзінкавыя факты парушэння заканадаўства, звязаныя з абаротам замежнай валюты. Масавага характару яны не носяць. Пра гэта паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Пры гэтым "маніторынг і аператыўнае суправаджэнне сітуацыі, якая складваецца на валютным рынку" праводзяцца пастаянна. З 19 да 29 снежня было выяўлена 37 фактаў, звязаных з парушэннем устаноўленага парадку ажыццяўлення валютных аперацый, а таксама незаконнага прыняцця замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку.

Сумы здзелак не перавышалі 6,5 млн рублёў у эквіваленце. Па дадзеных фактах распачаты адміністрацыйны працэс.

Нагадаем, валютчыкі пачалі з'яўляцца ў розных гарадах нашай краіны пасля ўвядзення з 20 снежня 30%-га збору на набыццё валюты. Цяпер ён зніжаны да 20%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі