Капітан Карповіч прывітаў Лукашэнку і Аліева па-беларуску (Відэа)

11 лістапада, падчас афіцыйнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Азербайджана Ільхана Аліева камандзір роты ганаровай варты капітан Карповіч павітаў кіраўнікоў дзвюх краін па-беларуску. Як распавёў Еўрарадыё намеснік начальніка штаба Галоўнай ваеннай пракуратуры падпалкоўнік Віталь Грыцкоў, з моманту заснавання роты ганаровай варты, на ўсіх афіцыйных мерапрыемствах камандзір аддае загады па-беларуску. А вось па тэлебачанні момант вітання камандзіра ўпершыню паказалі разам з гукам:

Падпалкоўнік Грыцкоў: “Гэта ўсё адбываецца, згодна з афіцыйным пратаколам. Кожная рота ганаровай варты, у кожнай краіне свету, ці то Злучаныя штаты, Францыя, ці яшчэ якая краіна – паўсюдна камандзіры звяртаюцца на роднай мове. Таму і нашая рота – не выключэнне. У нас заўжды камандзіры аддаюць загады па-беларуску”.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі