Караеў — Кандрусевічу: камандаў на жорсткае абыходжанне з затрыманымі не даваў

Караеў — Кандрусевічу: камандаў на жорсткае абыходжанне з затрыманымі не даваў

Адбылася сустрэча кіраўніка Каталіцкага Касцёла ў Беларусі архіяпіскапа Тадэвуша Кандрусевіча (на яго просьбу) з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым. Відэа з сустрэчы апублікавала МУС. У ім Караеў апраўдвае сваё ведамства, расказвае, што "акцыі насілі не мірны характар, што былі падрыхтаваны баевікі". Ён згадаў пра пацярпелых міліцыянераў. Міністр абураны, што СМІ "асвятляюць толькі адзін бок".

Кандрусевіч хацеў атрымаць каментар Караева наконт збіцця затрыманых пратэстоўцаў. "Нейкіх камандаў на жорсткае абыходжанне што на вуліцах, што ў месцах канваявання, што тым больш у месцах утрымання, я не даваў ні аднаму чалавеку!", — заявіў міністр унутраных спраў. Але прызнае, што пры сутыкненнях "і тыя, і іншыя звярэюць". І ён "глыбока шкадуе" пра тое, што адбылося. Нават лічыць, што "магчыма, хтосьці дарма выкарыстаў спецсродкі".

Юрый Караеў паведаміў, што будзе створана міжведамственная камісія для расследавання паведамленняў пра месцы ўтрымання пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі