Карбалевіч: Не ведаю, што перашкаджае вярнуцца Пазьняку, Саннікаву

Карбалевіч: Не ведаю, што перашкаджае вярнуцца Пазьняку, Саннікаву

Палітычныя эмігранты Андрэй Саннікаў, Зміцер Бандарэнка і нават Зянон Пазьняк маглі б зараз вярнуцца ў Беларусь. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў палітолаг Валерый Карбалевіч з нагоды вяртання на радзіму кандыдата ў прэзідэнты 2010 года Алеся Міхалевіча.

Карбалевіч: "Не ведаю, што перашкаджае зараз вярнуцца на радзіму Андрэю Саннікаву і Змітру Бандарэнку. Наколькі я разумеў, і адносна Пазьняка няма крымінальнай справы. Ва ўсялякім разе так заяўляюць афіцыйныя асобы. Пытанне пра вяртанне — гэта індывідуальны і маральны выбар".

Пры гэтым нейкай палітычнай лібералізацыі падчас сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў палітолаг не чакае. А вызваленне палітвязняў Карбалевіч называе разавым крокам, яго працягу чакаць не даводзіцца.

Нагадаем, што напрыканцы жніўня ўлады выпусцілі з-за кратаў усіх палітвязняў уключна з Мікалаем Статкевічам. Палітыка Алеся Міхалевіча затрымалі на мяжы з Беларуссю, калі той вяртаўся, але потым адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, якую палітык не падпісваў.

Фота: stig-tour.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі