Карніленку выдалілі ўжо на 9-й хвіліне, зборная Беларусі гуляе ў меншасці

Карніленку выдалілі ўжо на 9-й хвіліне, зборная Беларусі гуляе ў меншасці

29 сакавіка ў Падгорыцы футбольная зборная Беларусі праводзіць таварыскі матч з камандай Чарнагорыі. Ужо на 9-й хвіліне сербскі арбітр Даніла Груіч выдаліў з поля адзінага беларускага форварда Сяргея Карніленку. Нібыта, ён спецыяльна патрапіў падчас барацьбы за пазіцыю локцем у твар абаронцы Башы. У выніку беларусы гуляюць таварыскі матч у меншасці. Не дзіўна, што перавагу мелі гаспадары поля. Праўда, перад перапынкам мусіў забіваць Максім Валадзько, але не патрапіў у браму з выдатнай пазіцыі.

Пасля першага тайма нічыя 0:0. Стартавы склад зборнай Беларусі быў наступны: Гарбуноў, Шытаў, Мартыновіч (капітан), Паліцевіч, Палякоў, Маеўскі, Кісляк, Калачоў, Крывец, М. Валадзько, Карніленка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі