"Карту беларуса" не замарозілі, а будуць дапрацоўваць
Урад Беларусі адправіў на дапрацоўку праект закона "Аб суайчынніках", які неафіцыйна называюць аналагам "карты паляка", якая ўведзеная Польшчай.
Як адзначае "Интерфакс" са спасылкай на ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гуляку, праект не "замарожаны", распрацоўшчыкі будуць яго дапрацоўваць з улікам заўвагаў ураду.
Мэтай закона называецца эканамічная падтрымка суайчыннікаў, а таксама прыцягненне эканамічных інвестыцый у беларускую эканоміку з боку нашых суайчыннікаў, якія жывуць у замежжы.