Казахстан: мытныя пошліны на іншамаркі стануць 30-35%

Пакуль Беларусь і Расія маўчаць, Еўрарадыё даведалася падрабязнасці ў Казахстане
27 лістапада ў Мінску плануецца падпісанне галоўнага дакумента будучага Мытнага саюза паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам — Мытнага кодэкса, які прадугледжвае ўвядзенне адзінага мытнага тарыфа для трох краін. Як паведаміў Еўрарадыё супрацоўнік прэс-службы Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі Павел Каткоў, зараз праект адзінага мытнага тарыфу накіраваны для ўзгаднення ў розныя дзяржустановы Расіі.

Павел Каткоў: “Адзіны мытны тарыф накіраваны на дзяржаўнае ўзгадненне і па бізнес-асацыяцыях. Для зацверджання кіраўнікам дзяржаў ён будзе прадстаўлены 21 кастрычніка. Падчас камісіі Мытнага саюза”.

Еўрарадыё зацікавілася, да якіх аднолькавых лічбаў прывядуць розныя мытныя тарыфы, якія існуюць у трох нашых краінах. Да прыкладу, на замежныя аўтамабілі.

Беларусь Казахстан Расія
ад 0,6 да 0,75 еўраза кубікад 0,35 да 0,6 еўра0,75 еўра
не старэйшы за 3 гадыад 1 да 2,35 еўраад 3 да 10 гадоўад 0,45 да 1 еўраад 10 да 14 гадоўкаля 1,4 еўра
ад 1,2 да 2,8 еўра
1,2 - 2,8 еўра
ад 2,5 да 5,8 еўра

Які адзіны мытны тарыф будзе на аўтамабілі ў Мытным саюзе Беларусі, Расіі і Казахстана, прадстаўнік Мінэканомікі Расіі Павел Каткоў сказаць адмовіўся.

Не ўдалося атрымаць ніякай інфармацыі на гэты конт і ў кіраўніка прэс-службы Мытнага камітэта Беларусі Ўладзіміра Пехцерава.

Уладзімір Пехцераў: “Вы выдатна ведаеце дзейсны парадак для дзяржслужбы — мне неабходная санкцыя кіраўніцтва на прадастаўленне інфармацыі. Пачакайце прэс-канферэнцыі, нейкай падставы інфармацыйнай, і тады з меншай колькасцю ўзгадненняў атрымаеце ўсю неабходную інфармацыю”.

Дарэчы, днямі міністэрствы лёгкай прамысловасці Беларусі і Расіі вырашылі сказаць сваё слова ў падтрымку адзінага мытнага тарыфа. Як вядома, у Расіі пошліны на імпартны абутак складаюць 10% ад кошту, а ў Беларусі — 15%. Пошліны вырашылі зрабіць аднолькавымі — 15% у абедзвюх краінах.

Тое ж самае, лічыць былы міністр эканомікі Расіі Яўген Ясін, будзе і з мытнымі пошлінамі на іншыя імпартныя тавары. І ўсё дзеля таго, каб было чым гандлявацца падчас уваходжання ў Сусветную гандлёвую арганізацыю “трайным саюзам”.

Яўген Ясін: “Будуць выбіраць больш высокі варыянт. Пры ўступанні ў СГА, калі яно калі-небудзь адбудзецца, лепш весці перамовы пачынаючы з больш высокіх пазіцый”.

Тое, што такое ж “адзінства” чакае і мытныя пошліны на ўвоз аўтамабіляў у нашыя краіны, Еўрарадыё пацвердзіла намесніца кіраўніка дэпартамента знешняй гандлёвай палітыкі Міністэрства індустрыі і гандлю Казахстана Алія Алімбетава.

Алія Алімбетава: “Былі працяглыя перамовы, але адназначна будзе расійскі ўзровень — дзесьці 30-35% на новыя аўтамабілі”.

Як высветлілася, мытныя тарыфы ў Беларусі і Расіі і так аднолькавыя на 98%. Таму асноўныя перамовы падчас працы над праектам “Адзіныя мытныя тарыфы” вяліся паміж Расіяй і Казахстанам, кажа Алія Алімбетава. Але часцей спыняліся на вышэйшай лічбе гэтых тарыфаў. Нібыта, дзеля таго, каб абараніць айчынных вытворцаў.

Алія Алімбетава: “Сыходзілі з таго, што калі ёсць вытворчасць на тэрыторыі, якую трэба абараняць ад імпартнага, — тады ўсталёўвалі высокія стаўкі мытных пошлін”.

Але на тэрыторыі Беларусі, акрамя “Саманда”, які можна не браць да ўвагі, вытворчасці аўтамабільнай прамысловасці няма. Затое яна ёсць у Расіі. Такім чынам атрымліваецца, што беларусы будуць сваім кашальком абараняць інтарэсы расійскага аўтапрама. Альбо інтарэсы, да прыкладу, “Таёты” і “Фальксавагена”, якія адчынілі свае заводы ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі