"Следчы сказаў, што яны могуць узламаць любы тэлефон акрамя iPhone"

"Следчы сказаў, што яны могуць узламаць любы тэлефон акрамя iPhone"

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска працягваецца разгляд гучнай справы бізнесменаў. На лаве падсудных бацька і сын Уладзімір і Казбек Япрынцавы, а таксама Аляксандр Арабян. Іх вінавацяць у махлярстве.

2 жніўня працягнуўся допыт Казбека Япрынцава. Ён адзначыў, што ў матэрыялах справы яго перапіска з Арабянам прадстаўлена выбарачна з мэтай "падвесці ўсё да абвінавачання ў махлярстве".

"Там перапіска толькі ў What'sApp, — цытуе словы Казбека Япрынцава naviny.by. — Гэты месенджар выкарыстоўваецца толькі для асабістых паведамленняў. Я думаю, усім гэта зразумела. Для дзелавой перапіскі ёсць больш абароненыя праграмы". Ён таксама заявіў, што паролі, якія прысутнічаюць у матэрыялах справы, не адпавядаюць тым, якія ён сам усталёўваў на свае тэлефоны.

"Мне следчы сказаў, што яны могуць ўзламаць любы тэлефон, акрамя iPhone і яшчэ нейкага ізраільскага. У мяне быў iPhone", — сказаў у судзе Казбек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі