Казлоўскі: Беларусі варта скараціць войска ўдвая і перайсці на кантракты
Беларусі варта перайсці на прафесійнае войска, скараціўшы яго колькасць прыкладна напалову. Так лічыць былы міністр абароны нашай краіны Павел Казлоўскі. Ён нават прапаноўваў Міністэрству абароны адпаведны праект. Аднак справа так і засталася на словах.
У Польшчы абавязковы вайсковы прызыў адмянілі. Такім чынам, яшчэ адна нашая суседка перайшла на кантрактную вайсковую сістэму. У Беларусі, як распавёў Еўрарадыё Павел Казлоўскі, на сённяшні дзень існуе змяшаная сістэма: ёсць і прафесійныя вайскоўцы, і прызыўнікі. Аднак, па яго словах, у сучасным свеце прафесійнае войска больш мэтазгоднае:
Павел Казлоўскі: Канечне, прафесійнае войска, яно заўжды лепш падрыхтаванае, лепш будзе валодаць баявой тэхнікай. З аднаго боку, выдаткі вялікія фінансавыя — на заробкі, жыллё для кантрактнікаў. Але з іншага боку, тым, што ён прафесійна падрыхтаваны, ён зберагае тэхніку. Ну, і калі войска рыхтуецца сапраўды як войска, няхай не для маштабнай вайны, але нават для барацьбы з тэрарызмам, канечне, прафесійнае войска будзе больш баяздольным, чым тое, дзе салдат прызываецца на адзін год службы.
ЕРБ: А што перашкаджае Беларусі канчаткова перайсці на кантрактную сістэму?
Павел Казлоўскі: Перашкаджае перш за ўсё фінансавае становішча Беларусі. Кантрактнае войска даражэйшае — няма пытанняў. І сама палітыка дзяржавы нясхільная да такога падыходу. Хаця я ў свой час агучваў уласнае меркаванне і гатовы паўтарыць яго зараз: Беларусі патрэбна не такое войска, як сёння, у тысячаў 60 чалавек (магчыма нават болей), а можа быць — меншае, але прафесійнае.
ЕРБ: А рабіліся захады, каб пераводзіць войска на кантракты? Ці ў Беларусі гэтая тэма не абмяркоўваецца ў прынцыпе?
Павел Казлоўскі: Гадоў 6 таму па ініцыятыве Аб’яднанай грамадзянскай партыі я ўзначаліў працоўную групу па падрыхтоўцы магчымага праекта рэформы беларускага войска. Мы ў гэтай сваёй працы абагульнілі досвед, абагульнілі эканамічныя магчымасці краіны і меркаванні вайскоўцаў, якія нават сёння яшчэ служаць. І прыйшлі да высновы, што мэтазгодна Беларусі перайсці на прафесійнае войска, пры гэтым скараціўшы яго прыкладна ў два разы — можа, крыху больш ці менш. Гэта трэба разлічыць: колькі ёсць самалётаў, колькі танкаў, колькі артылерыйскіх сістэмаў, браніраваных машынаў трэба мець Беларусі, зыходзячы з пагрозаў, якія ёсць для краіны. Гэтую працу мы нават прапанавалі Міністэрству абароны, на прэзентацыі быў іхны прадстаўнік. Але так гэта ўсё і заглухла, таму што, яшчэ раз кажу, можна шмат шумець вакол боегатоўнасці войска, казаць, што яно баяздольнае, але для гэтага мала рабіць. Таму трэба менш словаў, а больш справы — і тады Беларусь таксама магла б перайсці на прафесійнае войска.