Кэці Пэры выдае альбом ABBA

Амерыканская спявачка Кэці Пэры прызналася, што яе новы альбом, над якім яна амаль скончыла працаваць, — гэта “альбом ABBA”, паведамляе Contact Music.  Па словах 25-гадовай выканаўцы, складанка натхнёная настроямі шведскага калектыву, песні якога яна слухала падчас стварэння музыкі. Акрамя таго, некаторы ўплыў на Пэры аказалі Kardigans. Словы да альбома напісаў амерыканскі паэт Доктар Люк (Лукаш Готвальд), які нядаўна атрымаў узнагароду як лепшы прадстаўнік жанру 2009 года.

Фота: lastfm.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі