Кэйдж і Броснан здымуцца ў трылеры Рамана Паланскага

Нікалас Кэйдж і Пірс Броснан згуляюць у палітычным трылеры Рамана Паланскага "The Ghost", які з'яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана Роберта Харыса. Як адзначае MTV, Нікалас Кэйдж выканае ролю пісьменніка, нанятага для напісання мемуараў адстаўнога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Адама Лэнга, якога ў карціне выканае Броснан.

У працэсе працы пісьменнік пазнае, што яго папярэднік загінуў пры загадкавых акалічнасцях, вываліўшыся за борт лодкі на возеры.

Здымкі пачнуцца ўвосень 2008 года. Вялікая частка дзеянняў у кнізе адбываецца ў заснежанай хаце на беразе акіяна.

Нагадаем, што раней Паланскі адмовіўся ўдзельнічаць у здымках фільма "Пампеі", які таксама грунтаваўся на кнізе Харыса.

Фота: www.klast.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі