Кейдж у казахскім касцюме, Сігал на кані. "Постсавецкія" фота зорак Галівуда
22 ліпеня Нікалас Кейдж прыбыў у Астану на міжнародны кінафестываль "Еўразія". Як мяркуецца, у той жа дзень і была зроблена гэтая фатаграфія, якая зрабілася мемам у сацсетках. На здымку галівудскі акцёр стаіць у казахскім нацыянальным строі побач з народнай артысткай Казахстана Айман Мусахаджаевай. Пры гэтым на твары Кейджа напісанае нешта сярэдняе паміж сумам і здзіўленнем.
Акцёр стаў героем дзясяткаў фотажабаў:
Хто яшчэ з галівудскіх акцёраў шакаваў нас "постсавецкімі" здымкамі? Натуральна, першым згадваем Сцівена Сігала, які ў жніўні 2016 года амаль запар наведаў Беларусь і Кыргызстан:
Выдатна з'ездзіў у Расію французскі акцёр Жэрар Дэпардзье:
Арнольд Шварцэнегер, як прыехаў у Расію, дык праехаўся ў маскоўскім метро:
Ну і на дэсерт: гэта не кадр з фільма "Чырвоная спёка", гэта сапраўдны Арні пабываў у СССР і зняўся "ў вобразе":